Ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" абмяркоўваюць спецыялісты Інстытута эканомікі НАН Беларусі і Кітайскага інстытута развіцця

9 августа 2018

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем пачне дзейнічаць з заўтрашняга дня. А сёння будучыню ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" (сёлета ёй спаўняецца 5 гадоў) абмяркоўваюць спецыялісты Інстытута эканомікі НАН Беларусі і Кітайскага інстытута развіцця. Гэта пытанні інвестыцый, энергазахавання і інфраструктуры.

Фан Ган, кіраўнік Інстытута развіцця Кітая, доктар эканамічных навук: "Увядзенне бязвізавага рэжыму будзе садзейнічаць больш шчыльнаму супрацоўніцтву, якое можа выяўляцца не толькі ў сферы турызму, але і ў навуцы, тэхніцы, адукацыі".

Асаблівы акцэнт на індустрыяльным парку "Вялікі камень". Заяўлены аб'ём інвестыцый рэзідэнтаў парка сёлета перавысіць адзін мільярд долараў.