Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем пачне дзейнічаць з заўтрашняга дня. А сёння будучыню ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" (сёлета ёй спаўняецца 5 гадоў) абмяркоўваюць спецыялісты Інстытута эканомікі НАН Беларусі і Кітайскага інстытута развіцця. Гэта пытанні інвестыцый, энергазберажэння і інфраструктуры.
Кірыл Руды, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі: "Важна, каб навукоўцы прыцягваліся і да падрыхтоўкі прагнозаў развіцця двухбаковых адносін у гандлі, у інвестыцыях. Мы з'яўляемся відавочцамі дастаткова неадназначнай сітуацыі з гандлёвымі санкцыямі паміж ЗША, Кітаем. Таму як раз ініцыятыва "Адзін пояс і адзін шлях", якая раней была прапанавана. Час прайшоў, ён паказвае, наколькі яна была своечасовай".
Асаблівы акцэнт на індустрыяльным парку "Вялікі камень". Умовы для працы рэзідэнтаў ужо створаны. Наступны крок - зрабіць так, каб кампаніі змаглі прадаваць свае тавары не толькі на беларускім і расійскім рынках.













