Індустрыяльны парк запрашае Японію да супрацоўніцтва

18 сентября 2019

Міжнароднае супрацоўніцтва ў фармаце Беларусь - Японія сёння абмяркоўвалі на прамыслова-інвестыцыйным форуме ў сталіцы. Як заявілі ўдзельнікі сустрэчы,  "Вялікі камень" зацікаўлены ў супрацоўніцтве з японскімі кампаніямі. Індустрыяльны парк гатовы прапанаваць пляцоўку плошчай 100 гектараў для фарміравання японскага субпарка. Такім чынам бізнес Краіны ўзыходзячага сонца зможа прадстаўляць свае інтарэсы не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.

Аляксандр Субоцін, Міністр па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі: "Гэта адна з самых магутных эканомік свету - Японія. Гэта тэхналогіі, перадавыя рашэнні, у іх ёсць прарыўныя рэчы ў машынабудаванні, робататэхніцы, легкавога і цяжкага машынабудавання, фармацэўтыкі, медыцыны. Таму тут пунктаў судакранання вялізная колькасць".

Нагадаем, зараз у індустрыяльным парку "Вялікі камень" 55 рэзідэнтаў з 13 краін.