Інданезія зацікаўленая ў пастаўках беларускіх угнаенняў і аўтатэхнікі

22 октября 2021

Беларусь працягвае нарошчваць экспартны патэнцыял. У нашых угнаеннях, аўтамабільнай і трактарнай тэхніцы зацікаўленая Інданезія. Патэнцыял прадпрыемстваў сёння ацанілі на месцах - гасцей з паўднёваўсходняй краіны  сустракалі на МТЗ. Дэлегацыя азнаёмілася з апошнімі распрацоўкамі і навінкамі мадэльнага шэрагу. Абмеркавалі таксама магчымасць лакалізацыі нашай вытворчасці ў Інданезіі.   

Нарошчванне тавараабароту - прыярытэтны кірунак супрацоўніцтва, яго важна папаўняць і новымі пазіцыямі. 

Беларусь і Інданезія маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва 

Развіццё беларуска-інданезійскіх адносін напярэдадні абмеркавалі і ў ніжняй палаце парламента на сустрэчы са старшынёй Уладзімірам Андрэйчанкам. Абмеркавалі і супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. Як адзначыў Уладзімір Андрэйчанка,  важна, каб канструктыўнае ўзаемадзеянне, наладжанае паміж парламентарыямі і рабочымі групамі дзвюх краін, дало канкрэтныя вынікі.