Інданезія зацікавілася вопытам Беларусі ў прадухіленні надзвычайных сітуацый

17 сентября 2018

Як заявіў кіраўнік камісіі Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў Шчэпаў, гэтая азіяцкая дзяржава плануе падрабязна разгледзець сістэму адукацыі нашай рэспублікі. Не выключаецца і культурны абмен. Дыялог Мінска і Джакарты будзе толькі актывізавацца.

Візіт парламенцкай дэлегацыі Інданезіі ў Беларусь падоўжыцца да чацвярга. Сёлета краіны адзначаюць 25-годдзе дыпламатычных адносін.