Індыя працягвае прэтэндаваць на куплю часткі акцый Беларуськалія

13 августа 2013
Пра гэта сёння заявіў пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці. Улады нашай краіны заявілі пра намер прыватызаваць кампанію яшчэ ў 2011 годзе.

Гаворачы наконт найбліжэйшых планаў Індыі на заключэнне калійных кантрактаў з беларускім бокам, пасол адзначыў, што ўрад Індыі не вядзе перамоў аб куплі калійных угнаенняў, гэтым займаюцца прыватныя кампаніі.