Індэкс дзелавога аптымізму ў Беларусі мае самую высокую пазіцыю за апошнія 6 гадоў

21 марта 2019

Ацэнка бізнес-клімату  была ўпершыню агучана на дзелавым форуме Беларускага тыдня прадпрымальніцтва. Даследаванне заснавана  на апытанні больш як 500 кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў. Падчас маштабнага дыялогу  таксама былі вызначаны вектары развіцця беларускага бізнесу, якія будуць сабраныя ў Нацыянальнай платформе - свайго роду дарожнай карце. 

Уладзімір Карагін, старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва: "Асноўны патэнцыял у рэгіёнах: развіццё аграпрамысловага комплексу, самога прадпрымальніцтва. Зараз у раённых цэнтрах ідзе этап фарміравання савета па развіцці прадпрымальніцтва, куды ўвойдуць не толькі прадстаўнікі ўлады, але і прадпрымальнікі, мясцовая інтэлігенцыя. Бо якія праекты будуць у кожным раёне, якімі праектамі ён будзе валодаць, залежыць ад кожнага раёна".

Работа над Нацыянальнай платформай беларускага бізнесу  прадоўжыцца. Дакумент размешчаны ў Інтэрнэце, да 10 красавіка  яго можа дапоўніць кожны, хто  жадае.