III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гродне

10 января 2020
III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны пройдзе ў Гродне. Рашэннем урада створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы мерапрыемства. Яго ўзначаліў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка. Да 20 лютага павінен быць распрацаваны і зацверджаны план форуму. Галоўная задача - шырока прадэманстраваць патэнцыял рэгіёнаў абедзвюх краін і пляцоўку для пошуку новых кантактаў і падпісання ўзаемавыгадных пагадненняў. Папярэдні форум рэгіёнаў прайшоў ва ўкраінскім Жытоміры. Ён стаў рэкордным. Па яго выніках былі заключаны кантракты на суму больш за паўмільярда долараў.