Ігар Сергеенка наведаў прадпрыемства "Белкрэда" ў Навагрудку

16 апреля 2020
Маніторынг сітуацыі ў лёгкай прамысловасці працягвае Адміністрацыя Прэзідэнта. Сёння кіраўнік палітычнага штаба Ігар Сергеенка наведаў прадпрыемства "Белкрэда" ў Навагрудку і асабіста ацаніў аб'ёмы выпусканай прадукцыі. У красавіку тут цалкам перапрафілявалі сваю вытворчасць. Замест верхняга адзення і касцюмаў сёння ўпор зроблены  на выраб масак і ахоўнай вопраткі! Толькі ў гэтым месяцы ўжо выпушчана больш як 250 тысяч масак марлевых і са спанбелу. А сёння была запушчана вытворчасць ахоўных камбінезонаў! Планы на найбліжэйшы час - павялічыць аб'ёмы да тысячы адзінак за дзень. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта асабіста вывучыў асартымент прадпрыемства. У цэлым працу арганізацыі Ігар Сергеенка ацаніў станоўча.

Рабочы дзень на прадпрыемстве павялічаны. Працуюць супрацоўнікі звышвызначана. Ініцыятыву працаўнікоў заахвочваюць і матэрыяльна. Але важнасць і значнасць свайго ўкладу ў агульную справу кожны ўсвядоміць і сам. Бо забяспечваць людзей ахоўнымі сродкамі - зараз неабходнасць.