І. Петрышэнка: Беларусь транзітная і экспартна арыентаваная краіна і гатова актыўна працаваць над гэтымі тэмамі

13 октября 2021

Выгадны гандаль без ценявых схем на прасторы "пяцёркі" ЕАЭС, а таксама павелічэнне колькасці разлікаў па здзелках і кантактах - у нацыянальных валютах. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы віцэ-прэм'ера Беларусі і міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК. Як адзначыў Ігар Петрышенка, Беларусь транзітная і экспартна-арыентаваная краіна і гатова актыўна працаваць над гэтымі тэмамі. Таксама гаварылі аб новых падходах у электронным гандлі, паводле якіх ПДВ будзе выплачвацца ў краіне спажывання тавара. Гэта хочуць заканадаўча замацаваць у рамках Еўразійскага саюза. 

Падходы па электронным гандлі прадстаўнікі ЕЭК падрабязна абмяркоўвалі з профільнымі міністэрствамі фінансаў і па падатках і зборах. Гэта вельмі важны аспект пры ўзаемным гандлі пяці краін.