Насуперак каранавіруснаму крызісу і каранцінным абмежаванням аб'ём гандлю ў ЕАЭС на 10 % перавысіў дакавідны ўзровень. Гэта на брыфінгу заявіла афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі. Ія Малкіна таксама адзначыла, што міжнародны дагавор аб фарміраванні агульнага рынку газу будзе падрыхтаваны ў 2022 годзе. Стала вядома, што ЕЭК актывізавала работу па гарантаванні харчовай бяспекі саюза. А вось планаў увядзення адзінай лічбавай валюты ў ЕАЭС пакуль няма.
І. Малкіна: Аб'ём гандлю ў ЕАЭС на 10 % перавысіў дакавідны узровень
20 октября 2021













