Сёння губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка наведаў адзін з заводаў холдынга "Амкадор". Асаблівую ўвагу госці надалі зернесушыльным комплексам прадпрыемства. У цэлым дэлегацыя не толькі вывучыла тэхнічныя і эксплуатацыйныя асаблівасці машын, але і абмеркавала ўмовы цэнаўтварэння і паставак пэўных мадэляў.
Нядаўна ў Санкт-Пецярбургу прайшлі дні Мінска, па іх выніках складзена 11 кантрактаў на пастаўку прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.













