Гродзенскую вобласць з афіцыйным візітам наведвае дэлегацыя з Узбекістана

13 августа 2018

Пашырэнне эканамічных сувязяў, стварэнне новых вытворчасцяў і павелічэнне тавараабароту. Гродзенскую вобласць з афіцыйным візітам наведвае дэлегацыя з Узбекістана. Госці азнаёмяцца з эканамічным патэнцыялам рэгіёна, пабываюць на хімічных і перапрацоўчых вытворчасцях, даведаюцца, як развіваецца прыватны бізнес. У першую чаргу, Узбекістан зацікаўлены ў інвестыцыйным супрацоўніцтве.

Камал Садыкаў, старшыня камітэта па інвестыцыях Рэспублікі Каракалпакстан (Узбекістан): "Асноўная сфера інтарэсаў для нас - гэта, безумоўна, у першую чаргу прамысловасць. Беларусь вядомая развітой прамысловасцю менавіта ў частцы сельгастэхнікі. Другі напрама можна назваць - гэта ўмацаванне партнёрства ў хімічнай галіне".

Вынікам міжрэгіянальнага супрацоўніцтва павінны стаць сумесныя прадпрыемствы. Так, Гродзенская вобласць гатова стварыць ва Узбекістане завод па выпуску тэхнікі сельскагаспадарчага прызначэння. Ташкент разглядае прапановы аб стварэнні ў Беларусі тэкстыльнай вытворчасці.