Гродзенскі шклозавод укладзе ў мадэрнізацыю мільён долараў

7 марта 2018

Інвестыцыі дадуць расійскія партнёры. Пагадненне аб супрацоўніцтве сёння падпісана ў Мінску.

Грошы накіруюць на абнаўленне лініі па вытворчасці ўзорыстага шкла - гэта дазволіць выпускаць прадукцыю палепшанай якасці. Палову аб'ёмаў будуць пастаўляць для вырабу душавых кабін на расійскі рынак. Запатрабаванні ўнутранага таксама плануецца закрыць цалкам. Шкло падыдзе для вытворчасці мэблі, прамысловага і цяплічнага шклення.