Гродзенская вобласць - мільянер

7 августа 2019

Больш за пяць мільёнаў тон збожжа  сабрана ў Беларусі на сёння. З'явілася трэцяя вобласць-мільянер - запаветную планку пераадолеў Гродзенскі рэгіён. Прычым сярэдняя ўраджайнасць у вобласці самая высокая па краіне - 38,1 цэнтнера з гектара. Бераставіцкі раён першым у рэгіёне завяршыў уборачную кампанію - тут прайшло  раённае свята ўраджаю "Дажынкі". 

На апошніх 5 % вядуць працы аграрыі Брэсцкай вобласці. А ў Віцебскай прыбралі палову плошчаў зерневых. Істотны ўплыў на іх работу аказвае няўстойлівае надвор'е. У сярэднім з гектара па краіне збіраюць 32,3 цэнтнера - гэта значна вышэй, чым летась.