Гатоўнасць сельгастэхнікі да пасяўной у Мінскай вобласці перавышае 90 %

14 марта 2018

У кожнай гаспадарцы стан машын кантралююць спецыяльныя камісіі. Аднак увесь аб'ём тэхнікі на вясновых палявых работах не спатрэбіцца, адзначаюць спецыялісты. Сяўба збожжавых закране менш за палову пасяўных плошчаў цэнтральнага рэгіёна.

Валерый Злотнік, начальнік аддзела камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама: "Мы паставілі задачу падрыхтаваць усе пасяўныя агрэгаты. Напрыклад, калі ў гаспадарцы трэба 1-2, а ёсць 4, то ўсе 4 павінны быць падрыхтаваныя. Гэта тычыцца і плугоў, і ўсяго шлейфу машын. Тыя трактары, якія не прайшлі тэхагляд, пастаўлена задача - да 20 сакавіка прайсці на 100 % тэхагляд у гаспадарках".

Паводле слоў аграрыяў, зімоўка азімых праходзіць спакойна. Гэтаму спрыяе снежнае покрыва на палях. Сама ж вясновая пасяўная ў Мінскай вобласці пачнецца не раней як напрыканцы сакавіка. Каб укласціся ў агратэхнічныя тэрміны, на палях у дзве змены будзе працаваць энерганасычаная тэхніка. Для гэтага дадаткова навучанне прайшлі 370 механізатараў.