Дзяржава кампенсуе прадпрыемствам выдаткі на практычнае навучанне маладых спецыялістаў

10 декабря 2015

Дзяржава кампенсуе прадпрыемствам да 50 % выдаткаў на практычнае навучанне маладых спецыялістаў. Гэта норма замацавана ў праекце закона "Аб занятасці насельніцтва", які ў першым чытанні сёння прыняла Палата прадстаўнікоў. Даплачваць будуць прадпрыемствам, якія заключаць адпаведныя дагаворы са службамі занятасці. Размова не ідзе аб нейкім пэўным пераліку кампаній: любы наймальнік зможа скарыстацца дадзенай прапановай. Сам жа кіраўнік абавязаны ў пяцідзённы тэрмін паведамляць пра вакансіі, якія з'явіліся, раней на гэта адводзілася два тыдні.

Зінаіда Мандроўская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Дзяржава бярэ на сябе такую функцыю, як аплату частковую наймальніку за тыя ўмовы, якія даюць маладому чалавеку для набыцця вопыту практычнай працы, г.з., дзяржава будзе даплачваць наймальніку частку заработнай платы дадзенага работніка. Гэта вельмі важна, таму што звычайна вы ведаеце, калі аб'явы наймальніка, патрэбен вопыт практычнай працы. Гэта свайго роду стажыроўка, якую аплачвае дзяржава".

Праект закона "Аб занятасці" прадугледжвае варыянты па перанавучанні за кошт бюджэту. Такая магчымасць упершыню даецца тым, хто знаходзіцца пад пагрозай звальнення, і жанчынам у дэкрэце, калі да яго яны нідзе не працавалі.