Дзяржавы СГА падтрымалі крокі Беларусі па ўступленні ў арганізацыю

16 мая 2018

Аб гэтым стала вядома па выніках пасяджэння ў Жэневе. Дэлегацыю нашай краіны на перамовах узначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка. Таксама ў яе склад увайшлі прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў, юстыцыі, сельскай гаспадаркі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Нацыянальнага банка і іншых ведамстваў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі таксама праект даклада па эканамічнай палітыцы Беларусі, рэгуляванні экспарту і імпарту, а таксама тэхнічных бар'ерах у гандлі. На палях саміту стала вядома аб завяршэнні двухбаковых перамоў па доступе на рынкі з Нарвегіяй, Эль-Сальвадорам, Гватэмалай і Ісландыяй. Наступнае пасяджэнне групы па далучэнні Беларусі да СГА запланаванае на чацвёрты квартал года.