Дзяржпадтрымка павінна быць кропкавай

13 мая 2015

Дзяржпадтрымка павінна быць кропкавай, і за разумнасцю яе выканання будуць сачыць кантралёры. Нядаўняе традыцыйнае Пасланне Кіраўніка дзяржавы расставіла акцэнты ў перспектывах развіцця эканомікі. Прэзідэнт без ілюзій пазначыў пытанні, якія патрабуюць кардынальнага рашэння. Галоўны пасыл - дзяржпадтрымка патрабуе належнай аддачы. Гаворка ідзе аб мадэрнізаваных прадпрыемствах. Некаторыя з тых, хто калісьці спаўна адчуў дапамогу краіны, сёння па-ранейшаму спрабуюць плыць па цячэнні бюджэтных сродкаў. Нягледзячы на тое, што рынак дыктуе іншы падыход. У першую чаргу - інавацыйны. Аляксандр Савенка прадоўжыць.

Ледзь не лепшае ў Саюзе - гонар Брэста. Прадукцыяй гэтай фабрыкі ў свой час высцілалі дарожкі высокім гасцям. Крызіс 2000-х падкасіў вытворчасць. У той цяжкі час плячо падставіла дзяржава - у прадпрыемства "Дываны Брэста" ўдыхнулі новае ткацкае жыццё.

Дзмітрый Бархатаў, галоўны спецыяліст Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці: "Мала таго, што аказаная дзяржаўная падтрымка пры мадэрнізацыі, але таксама прадастаўляліся грашовыя сродкі для папаўнення абаротных сродкаў прадпрыемства, але вынік і зараз не атрыманы".

Тыя, хто складаў бізнес-план, не адгадалі. "Дываны Брэста" сёння - гэта страты ў мільярды рублёў. Лініі вытворчасці задзейнічаны на 7,5% ад усіх магутнасцяў. І хоць тэхналогіі самыя канкурэнтаздольныя, асноўная праблема - няма куды дзяваць прадукцыю.

Галіна Навікевіч, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці ААТ "Дываны Брэста": "Мы спрабуем шукаць новыя рынкі збыту, пашыраць сваю вытворчасць, нарошчваць аб'ёмы. Спадзяёмся, што ўсё-такі прадпрыемства выжыве і будзе стабільна працаваць".

Актуальна і па справе - нядаўні зварот Аляксандра Лукашэнкі да народа расстаўляе кропкі над "і". Прэзідэнт без ілюзій пазначыў эканамічныя пытанні, якія патрабуюць кардынальнага рашэння. Галоўны пасыл - дапамога дзяржавы патрабуе належнай аддачы. У сучасных умовах выжывае нават не наймацнейшы, а той, хто своечасова арыентуецца на рынку.

Цягнік бюджэтнай шчодрасці робіць прыпынак. Каб паглядзець, прыгледзецца, хто са спадарожнікаў-прадпрыемстваў добрасумленна скарыстаўся дапамогай, а хто ехаў, як гаворыцца, "зайцам".

Сяргей Раўнейка, начальнік галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Праграмна-мэтавы метад аказання дзяржаўнай падтрымкі нацэлены на пэўны вынік, на атрыманне эфекту ад укладзеных дзяржавай грошай праз мадэрнізацыю вытворчасці, праз выпуск экспартаарыентаванай прадукцыі".

Што рабіць, калі мадэрнізацыя ёсць, а партфеля заказаў няма? Відавочна, шукаць заказчыкаў. Гэта адно з барысаўскіх прадпрыемстваў па вытворчасці будаўнічых бетонных панэляў. Нягледзячы на ўсю тэхналагічнасць вакол, сітуацыю, акрамя як складанай, назваць нельга.

Домабудаўнічы камбінат "Барысаўжылбуд". Калі б дзяржава ў свой час не пракрэдытавала гэтае прадпрыемства, яго спісалі б з рахункаў. Мадэрнізацыя абышлася 233 мільярды рублёў. Сёння рэсурс у вытворчасці каласальны - некалькі дамоў "пад ключ" за год. Але ў будаўнікоў проста няма заказаў. Бізнес-план складзены быў слепа.

Без стрэсу няма прагрэсу. Калі збіраецца годная каманда, ды і да бізнесу падыходзяць з розумам – станоўчых прыкладаў безліч. Гэта Барысаўскі завод медпрэпаратаў. Тут будуецца ўжо трэцяя вытворчая пляцоўка за кошт датацый бюджэту. Справа ў тым, што тут спецыялісты шчыльна вывучылі рынак лекаў. На экспарт цалялі загадзя - і не пралічыліся.

Аляксандр Фандо, генеральны дырэктар ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў": "Ні адна будоўля не пачынаецца без дбайнай прапрацоўкі бізнес-плана. Натуральна, вывучаюцца ўсе і сусветныя тэндэнцыі, і кірункі, і перспектывы развіцця, і прыкладна, як пойдзе развіцціё фармгаліны ў Беларусі. І нашых асноўных суседзяў".

Усё гэта - клопат маркетолагаў і менеджараў. Гэта іх месца на рыначнай перадавой. Адседзецца па-ціхаму ў крэслах зараз не атрымаецца. Ураду дадзена задача навесці парадак з неплацежаздольнымі вытворчасцямі. Час не ўпушчаны - выхад ёсць. Інавацыі і інвестыцыі ў дапамогу.