Дзяржкантроль Беларусі сёння правёў сумесную калегію з расійскай Падліковай палатай у рэжыме відэасувязі

6 сентября 2016

Галоўнае пытанне - будаўніцтва Беларускай АЭС. Ужо засвоена два мільярды долараў. Вялікіх парушэнняў пры ўзвядзенні няма. Засталося ўхіліць некаторыя недахопы.

Леанід Анфімаў, старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі:

"Наша краіна больш за іншых пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, ніхто не зацікаўлены ў тым, каб тут была бомба запаволенага дзеяння ў выглядзе атамнай станцыі. Вядома, Кіраўніком дзяржавы пастаўленая задача пабудаваць не толькі самую сучасную, але і самую бяспечную з наяўных і дзеючых на зямным шары атамных станцый".

Зараз на будаўніцтве Астравецкай АЭС задзейнічана больш за 5 000 чалавек. Асноўны аб'ём засваення капіталаўкладанняў запланаваны на наступныя два гады, калі пачнецца мантаж дарагога абсталявання.