Дзяржатамнагляд: Планавае адключэнне першага энергаблока БелАЭС ад сеткі прадоўжыцца каля тыдня

22 февраля 2021
Планавае адключэнне першага энергаблока БелАЭС ад сеткі прадоўжыцца каля тыдня. Зараз рэактарная ўстаноўка знаходзіцца ў халодным стане, гэта значыць працэсы выпрацоўкі электраэнергіі прыпыненыя.

Гэта рабочы працэс, неабходны для выканання рэгламентных заданняў. "Гэтыя дзеянні не павінны выклікаць занепакоенасць у насельніцтва", -  сёння заявілі ў Дзяржатамнаглядзе.

Прыёмка першага энергаблока БелАЭС у эксплуатацыю плануецца ў красавіку-маі


Прыёмка першага энергаблока БелАЭС у эксплуатацыю плануецца ў красавіку-маі. Яе правядзе спецыяльна створаная камісія. Распараджэннем прэм'ер-міністра будзе зацверджаны склад гэтай групы. Пракантралююць як стан аб'ектаў і сістэм, так і гатоўнасць персаналу. Дзяржатамнагляд падрыхтуе заключэнне, на падставе якога будзе выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю.

Сёлета наша краіна плануе прыняць яшчэ дзве місіі МАГАТЭ.