Тут вырабілі першыя тоны высакаякасных угнаенняў. Будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната - самы маштабны інвестпраект Беларуськалія. На прадпрыемстве будуць выпускаць паўтара мільёна тон угнаенняў за год з магчымасцю нарасціць у 2 разы. Гэта істотна ў агульным аб'ёме вытворчасці. Будаўніцтва ўсіх аб'ектаў камбіната будзе завершана ў наступным годзе. А ў 2023 прадпрыемства выйдзе на праектную магутнасць паўтара мільёна тон угнаенняў за год. Нагадаем, Беларуськалій - адзін з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце.
Пра тое, як будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната паўплывала на развіццё невялікага Петрыкава, якія адкрыліся перспектывы і чаму за кароткі час горад прырос на 2 тысячы жыхароў, а доўгі час незапатрабаваны радзільны дом ізноў рыхтуецца сустракаць маладых петрыкаўчан, раскажам сёння ў пастаяннай рубрыцы "Галоўнага эфіру" "Месца для жыцця" а 9-й гадзіне вечара.
Горна-ўзбагачальная фабрыка ў Петрыкаве гатова да паўнацэннай працы
5 июля 2020













