Беларускія аграрыі падыходзяць да чарговай мяжы ва ўборцы хлеба. Намалочана амаль паўтара мільёна тон збожжа. Паскорыць тэмпы і сабраць ураджай да зярнятка дапамагае сельгастэхніка.
Аграрыі па-ранейшаму давяраюць флагману айчыннага машынабудавання - заводу "Гомсельмаш". Ён стабільна нарошчвае аб'ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Па выніках першага паўгоддзя з канвеераў сышлі 1 525 адзінак самаходнай тэхнікі. Расце і экспарт. У цэлым па холдынгу ён перавысіў 138 %. У паўтара раза павялічана выручка ад продажаў. Беларускія камбайнабудаўнікі пашыраюць сваю прысутнасць на знешніх рынках.
Сучасная тэхніка аднолькава паспяхова спраўляецца з задачамі ў любым пункце свету. Гомельскае прадпрыемства - галоўны пастаўшчык і кормаўборачных камбайнаў для АПК Беларусі. Напрыклад, у Віцебскай вобласці ўборку ўраджаю ў гэтым аграсезоне ўжо пачалі 39 новых адзінак тэхнікі. Усяго сельгаспарк паўночнага рэгіёна папоўняць 100 збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці Гомсельмаш.
Штодня з канвеера сыходзіць да 12 машын. Кожная чацвёртая застаецца працаваць на палях нашай краіны. У планах гомельскіх камбайнабудаўнікоў вырабіць сёлета не менш за 3 тысячы адзінак надзейнай тэхнікі.













