Гомельская вобласць за крок ад завяршэння ўборачнай

22 августа 2018

Працы скончаныя на 95 працэнтах плошчаў. Намалочана 575 тысяч тон ураджаю. Да канца ўборачнай паказчык прырасце яшчэ прыкладна на 35 тысяч тон. Кропка пастаўленая ў Хойніках і Лельчыцах. Дарэчы, ураджай грэчкі абяцае 100-працэнтнае закрыццё патрэбнасцяў рэгіёна. Актыўна ідзе ўборка кукурузы на сілас. Нарыхтавана ўжо 130 тысяч тон.

Нараўне з уборачнай у рэгіёне праходзіць і пасяўная. Напрыклад, насенне рапсу тэхніка ўжо заклала на 30 тысячах гектараў. Да канца месяца працы з гэтай культурай завершаць.