Гомель сустракае ўдзельнікаў XVI эканамічнага форуму

25 мая 2019

Гэта дэлегацыі з 28 краін - прадстаўнікі ўлады, дыпмісій, бізнес-колаў, банкаўскіх і фінансавых устаноў. Па выніках форуму плануецца падпісаць дакументы больш як на 130 мільёнаў долараў. Інвестарам ужо прапанавалі каля 160 праектаў у дрэваапрацоўцы, будаўніцтве, энергетыцы, сельскай гаспадарцы, турызме, вытворчасці харчавання, перапрацоўцы другсыравіны, распрацоўцы выкапняў, прэзентавалі аб'екты нерухомасці, навуковыя распрацоўкі і зямельныя ўчасткі.

За час існавання форуму падпісана больш як 100 пагадненняў з агульным аб'ёмам інвестыцый 2 мільярда долараў. Сярод рэалізаванага 4 паркі сонечных батарэй, буйная мэблевая вытворчасць і заводы па выпуску прамысловага абсталявання.