Кіраўнікі краін ЕАЭС абмяркоўваюць супрацьстаянне COVID-19 і эканамічныя наступствы пандэміі

14 апреля 2020
Інтэграцыйныя налады ў новай эканамічнай рэальнасці. Рабочая сустрэча лідараў ЕАЭС праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі.

Беларусь заклікае да рашучых мер 

Беларусь як краіна-старшыня была ініцыятарам гэтай размовы. Лідары Арменіі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана аператыўна адгукнуліся на прапанову абмеркаваць неадкладныя пытанні вышэйшага ўзроўню. Цэнтральнай тэмай, вядома, стала супрацьстаянне COVID-19 і эканамічныя наступствы пандэміі. З імі зладзіцца можна толькі разам. Беларусь заклікае да рашучых мер, якія дапаўняюць прапановы Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Па-першае, захаваць транзітную і двухбаковую транспартную сувязь. Для гэтага паміж краінамі ЕАЭС неабходна арганізаваць бяспечныя з пункта погляду медыцыны калідоры для транспартавання грузаў. Дарэчы, у Беларусі ўжо працуюць тры такія транспартныя міжнародныя артэрыі. Таксама асаблівая ўвага знешняму гандлю: кантроль над тым, каб тавары павышанага попыту не вымываліся бізнесам за межы аб'яднання. Іншымі словамі,  унутраны рынак саюза зараз у прыярытэце. Гэта, вядома, датычыцца і вытворчасці харчавання. На фоне новых выклікаў адкрытымі застаюцца і іншыя пытанні.

Праца на перспектыву

Беларускі бок прапанаваў распрацаваць агульныя механізмы рэагавання на глабальныя крызісы. Гэта значна знізіла б рызыкі для дзяржаў ЕАЭС у будучыні. Падрабязнасці рабочай сустрэчы - у нашых наступных выпусках.