Кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС узгаднілі меры, якія неабходна прыняць у рамках саюза пяці дзяржаў

10 апреля 2020
Еўразійскі міжурадавы савет адбыўся сёння ў Маскве ў фармаце відэаканферэнцыі. Адна з асноўных тэм  - забеспячэнне эканамічнай стабільнасці ва ўмовах развіцця пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС  узгаднілі меры, якія неабходна прыняць у рамках саюза пяці дзяржаў.  

ЕАЭС пра меры па забеспячэнні эканамічнай стабільнасці

Гэта датычыцца  руху тавараў, якія востра неабходныя сёння: сродкі індывідуальнай абароны, дэзынфектары, медыкаменты, спрашчэнне мытных працэдур. 

Міхаіл Мясніковіч, Старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі:  "Гэта пытанні, звязаныя з зялёным калідорам, каб нешта прыкупіць з трох краін па спрошчанай схеме. Пытанні, звязаныя з перамяшчэннем тавараў унутры краіны. Пытанні, звязаныя з транспартам пры перасячэнні меж, каб не ўзнікала праблем, якіх вельмі шмат: праверкі стану вадзіцеляў, тое, наколькі грузы бяспечныя і г.д. У гэтым плане камісія прымае аператыўныя рашэнні разам з нацыянальнымі ўрадамі для таго, каб узаемна падтрымаць адзін аднаго". 

На наступным тыдні ў фармаце відэаканферэнцыі - меры рэагавання на сітуацыю з COVID-19 абмяркуюць кіраўнікі краін ЕАЭС.
Сёння размова ішла і аб стратэгіі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Застаюцца нявырашанымі два пытанні. Яны датычацца лібералізацыі аўтаперавозак і ўзгаднення цэн на прапампоўку газу.