Галоўны аграном СВК імя Дзяньшчыкова пра ўраджай

18 августа 2013

Мадэрнізацыя абсталявання і эфектыўны менеджмент актуальныя не толькі для прамыслоўцаў, але таксама для ўсіх, хто заняты ў аграрным сектары. Да завяршэння ўборачнай лічаныя дні. На сёння агульная лічба - 6 мільёнаў 720 тысяч тон.

Якраз на гэтым тыдні гаспадаркі адна за другой праходзілі фінішную рысу кампаніі па ўборцы збожжавых. Прычым, сям-там мясцовыя дажынкі правялі ўжо тыдзень таму, як, напрыклад, у СВК імя Дзяньшчыкова, гэта ў Гродзенскім раёне недалёка ад мяжы з Польшчай. Адразу скажам: гаспадарка не з тых, што грыміць на ўсю краіну, але ў той жа час з паказчыкамі, на якія раўняюцца не толькі ў рэгіёне. А таму мы адправіліся менавіта туды, каб пагаварыць і пра новы ўраджай, і пра мадэрнізацыю, і проста пра тое, як глядзяць на сельскую гападарку людзі, што працуюць у ёй.

Дарэчы, Генадзь Эйсмант, які правёў для нас экскурсію, - прыклад аграрыяў новага пакалення. Гэта значыць, ён хутчэй менеджар, чым проста аграном, якіх мы прывыклі бачыць гадоў 10-20 таму. На стан спраў у полі ён глядзіць з вышыні адразу двух вышэйшых адукацый і вопыту, які назапашваў як у нас, так і за мяжой.