Галоўныя тэмы VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу

15 июля 2019

Міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы - гэта галоўная тэма VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ўжо заўтра адкрываецца ў Санкт-Пецярбургу.


Віцебская і Курская вобласці плануюць змацаваць супрацоўніцтва пагадненнем 

Таксама ў праграме - сумесныя моладзевыя, культурныя праекты, стварэнне агульнай інфармацыйнай прасторы і развіццё турызму. Віцебская і Курская вобласці плануюць змацаваць супрацоўніцтва пагадненнем. І па традыцыі асаблівая ўвага бізнес-сустрэчам, дзе кіраўнікі кампаній напроста дамаўляюцца пра аб'ёмы экспарту і новыя сумесныя праекты. Перспектывы гандлю і наяўныя праблемы ацэняць нацыянальныя дзелавыя саветы.

Сяргей Кізіма, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі: "Галоўнае пытанне на гэты момант - зняць апошнія бар'еры на шляху беларускіх тавараў і паслуг на расійскім рынку. І другое галоўнае пытанне, вядома ж, якое яшчэ ў 90-х гадах абмяркоўвалася, - гэта доступ на роўных умовах да энергетычнага патэнцыялу Расійскай Федэрацыі беларускіх вытворцаў, таму што вельмі важнае пытанне менавіта роўнай канкурэнцыі.  Гэта ўсё, што на гэты момант фактычна перашкаджае рэалізоўваць патэнцыял Саюзнай дзяржавы ў поўным аб'ёме".

Вынікі Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі палічаць і па суме камерцыйных кантрактаў

Летась у Магілёве гэта было больш за 500 мільёнаў долараў. Таксама саюзная скарбонка за час правядзення такіх сустрэч папоўнілася на 200 пагадненняў аб супрацоўніцтве.