Галоўныя арыенціры Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця - інвестыцыі, занятасць і экспарт

2 января 2017

Першыя дні новага года ўсё яшчэ напоўнены святочнай атмасферай. У краіне працягваюцца забаўныя мерапрыемствы і народныя гулянні.  Але ўжо заўтра Беларусь акунецца ў рабочы тыдзень з новымі мэтамі і задачамі, да якіх мы ўсе будзем рухацца ў 2017.  Такім чынам, галоўныя арыенціры Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця - гэта інвестыцыі, занятасць і экспарт. Сёлета плануюць  даць добры старт да вызначаных лічбаў пяцігодкі, дзе рост ВУП на 15 %, прыбыткаў больш як на 11, а інфляцыя ніжэйшая за 5. Гэта значыць, што жыць і працаваць  шмат у чым будзем па-новаму. Хоць прыярытэты застаюцца нязменнымі - гэта рост канкурэнтаздольнасці,  прадукцыйнасці працы, скарачэнне выдаткаў, а таксама прыцягненне інвестыцый у  перспектыўныя  і акупныя праекты і як вынік павелічэнне  экспарту тавараў і паслуг і, вядома, нашых зарплат.  Зрэшты, нацыянальнае  багацце  і галоўны клопат дзяржавы   - гэта па-ранейшаму людзі.    Падрабязна  Святлана Лук’янюк.

У канцы снежня дэпутаты закрылі сесію, але канікулы да вясны тут лічацца ўмоўнымі. Ужо заўтра ў першы рабочы дзень пачнуць рыхтаваць новыя законапраекты, абмяркоўваючы іх у акругах, з бізнесам і  міністрамі. У аснове асноў  - Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця  года. Вось асноўныя яе паказчыкі.

Рост ВУП амаль на 2 % у параўнанні з мінулым годам, на столькі ж і прадукцыйнасць працы, зарплата - на 1,5 %. Пры гэтым інфляцыю на канец 2017 плануюць  не больш за 9 %, замежных інвестыцый  - амаль паўтара мільярда, рост экспарту амаль на 4 %.

Эканамічным арыенцірам на гэты год патрэбна добрая падтрымка ў выглядзе дагаворна-прававой базы. Тут у профільных парламенцкіх камісіях знаходзяцца да дзясятка законапраектаў. Шматлікія з іх ужо гатовыя дакументы, іншыя на стадыі абмеркавання дэпутацкіх ініцыятыў.

У Палаце прадстаўнікоў упэўнены, заканадаўства сёння павінна стымуляваць эканоміку ведаў. Бо без гэтага складана канкурыраваць у свеце.   Цэлы пакет  прапаноў у камісіі па прамысловасці. Тут лічаць, што дыверсіфікацыя тычыцца не толькі рынкаў збыту, але і самой лінейкі прадукцыі, як асновы для прыбытковасці прадпрыемства.

Дзмітрый Заблоцкі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Калі працуе горназдабыўная прамысловасць, значыць ёсць патрэбнасць у рудных і іншых матэрыялах, таму эканоміка пачынае ажываць. І на сённяшні дзень мы бачым, што гэта патрэбнасць ажывае. Таму я аптымістычна гляджу на 2017 год,  на 18, 19, 20 таксама. Я лічу, што гэта будзе ўзлёт. Таму нам трэба быць гатовымі да гэтага ўзлёту".

І тут як нельга дарэчы  будуць добрыя інвестыцыйныя ўліванні ў найбольш прыбытковыя, а значыць і акупныя праекты. За кошт гэтых грошай можна  тэхнічна абнавіцца. А значыць стварыць прадукцыю больш высокага класа, пры гэтым зменшыць яе сабекошт, што ў цяперашняй нарастаючай канкурэнцыі вельмі важна. Зялёнае святло інвестарам і дзелавой ініцыятыве  гатовыя ўключыць і дэпутаты. Сёлета з'явяцца два новыя праекты закона "Аб прыватызацыі" і "Аб інвестыцыях".

Леанід Брыч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "І гэта сапраўды сёння разглядаецца ў адпаведнасці  з указам Прэзідэнта па развіцці нашай краіны да 2020 года, таму што нашай эканоміцы сапраўды патрэбныя сёння новыя ўліванні, новыя інвестыцыі і асабліва замежныя".

Дэпутаты і за гнуткую падатковую палітыку, і разумныя падыходы да  кантрольнай дзейнасці. У гэтых пытаннях гатовыя адстойваць прынцыповую   пазіцыю і перад урадам, як гэта было падчас апошняй сустрэчы ў Авальнай зале. Тады сярод іншага гутарка зайшла і аб прыярытэтах развіцця электраэнергетыкі краіны. Тым больш сёлета з'явіцца і новы праект закона  ў гэтай сферы.

Андрэй Рыбак, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Сёння мы гаворым пра тое, што неабходна стварыць канкурэнцыі ў сферы выпрацоўкі электраэнергіі. І з улікам увядзення новых магутнасцяў атамнай электрастанцыі неабходна разумець, якія прыярытэтныя кірункі ёсць па інвеставанні ў электраэнергетыку".

У цяперашніх эканамічных умовах важна ствараць і новыя вытворчасці з прыцэлам на заўтрашні дзень, і новыя рабочыя месцы. У той жа час гаворка ідзе і пра  ахоўны механізм для людзей, якія працуюць  на прадпрыемствах, якія ў групе рызыкі па банкруцтве. Абмеркаваць яго парламентарыі гатовыя за круглым сталом, каб ужо вясной на сесіі прапанаваць папраўкі ў Працоўны кодэкс.

Тамара Красоўская, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Каб людзям у першую чаргу выплачвалі заработную плату, якую ім трэба выплачваць, і першыя выхадныя дапамогі. Г.з. сёння  вельмі важна стварыць сацыяльны такі страхавы фонд, які будзе з'яўляцца ахоўным механізмам для людзей. Калі ты юрыдычная асоба, ты павінна ў першую чаргу падумаць пра людзей, якія працуюць на гэтым прадпрыемстве, якія да цябе прыйшлі. Ты павінен клапаціцца, адлічваць грошы ў фонд, на страхавы вось гэты выпадак".

Ужо вясной дэпутаты ўшчыльную зоймуцца і праектам бюджэту на наступны, 2018,  год. Якія тэмпы росту эканомікі і нашых прыбыткаў  будуць закладзены там, шмат у чым залежыць ад паказчыкаў гэтага года і новых прававых актаў, якія дазволяць  аздаравіць рэальны сектар, палепшыць інвестклімат і створаць эфектыўную сістэму занятасці і сацыяльных гарантый.