Беларуская прадукцыя - у нашых магазінах. Праблемы асартыменту, якасці і цэн абмеркавалі з удзелам міністра гандлю прадстаўнікі буйных гандлёвых сетак і вытворцы тавараў. У рамках рабочай сустрэчы ўдзельнікі наведалі гандлёвыя аб'екты горада Бяроза. Галоўная тэма - максімальна прадставіць беларускую прадукцыю на ўнутраным рынку.
Удзельнікі сустрэчы ацанілі айчынныя тавары на спецыяльнай выставе і наведалі дзве кампаніі Брэсцкай вобласці.














