Кіраўнікам урада і МЗС даручана ўважліва прааналізаваць еўрасаюзаўскія праекты ў Беларусі

5 мая 2021

Тэмы, якія найбольш хвалююць, і самыя актуальныя пытанні эканомікі.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам  прэм'ер-міністра краіны. Нягледзячы на нядрэнныя паказчыкі ва ўмовах пандэміі, Прэзідэнт засяродзіў увагу менавіта на адсталых галінах. Ураду трэба падштурхнуць інвестыцыйную актыўнасць, унутраны гандаль, асабліва з улікам таго, што асобныя "эксперты" даюць адзін за адным змрочныя і ангажаваныя прагнозы.

Прэзідэнт падкрэсліў: пад санкцыі Беларусь не прагнецца, а кіраўнікі ўрада і МЗС атрымалі даручэнне ўважліва прааналізаваць еўрасаюзаўскія праекты ў Беларусі: ад бізнесу, транзіту  да замежных агентаў у гуманітарнай сферы. Апошніх чакае новае заканадаўства і перарэгістрацыя.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя