Кіраўнік Таджыкістана пабываў на Мінскім трактарным заводзе

29 июня 2019

Напярэдадні ў Палацы Незалежнасці  адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона. Лідар Таджыкістана знаходзіцца ў Беларусі  з афіцыйным візітам. Сустрэчы палітыкаў рэгулярныя і вельмі дзейсныя. Усе намечаныя дамоўленасці выконваюцца ў тэрмін. Прыклад таму - гучныя праекты:  сады беларуска-таджыкскай дружбы і сумесныя прадпрыемствы па зборцы трактароў і выпуску малочнай прадукцыі. Зараз краінам будзе прасцей увасабляць амбіцыйныя планы, бо  дасягнуты  новы ўзровень узаемадзеяння. Зараз Мінск і Душанбэ  - стратэгічныя партнёры. У краін ёсць дарожная карта супрацоўніцтва да 2020 года, але па выніках візіту яна абноўлена. Падпісаны 11 дакументаў,  што актывізуюць міжрэгіянальнае, інавацыйнае і ўзаемадзеянне ў АПК. Акрамя таго  наша краіна гатова перадаваць свае тэхналогіі і навучаць кадры па розных напрамках  як у Беларусі, так і Таджыкістане. 

На памяць аб сустрэчы  палітыкі абмяняліся падарункамі. Сярод іх  ад беларускага лідара і сувеніры II Еўрапейскіх гульняў: пано, эксклюзіўны набор шакаладу і талісман спаборніцтваў - лісяня Лесік. Дарэчы, Эмамалі Рахмон  будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця спартыўнага форуму.

Сёння кіраўнік Таджыкістана пабываў на Мінскім трактарным заводзе. Эмамалі Рахмон наведаў выставачную пляцоўку. Палітыку прадэманстравалі лепшыя ўзоры айчыннай тэхнікі. Па выніках дасягнуты шэраг дамоўленасцяў. У прыватнасці, Беларусь плануе паставіць у Таджыкістан 150 электробусаў і 1 000 трактароў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.