Кіраўнік адміністрацыі Парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка - у эксклюзіўным інтэрв'ю

7 июля 2019

Інтэрнацыянальны бізнес-форум прымала на тыдні Беларусь. Прадпрымальнікі з 30 дзяржаў гаварылі аб інвестыцыях у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". У што больш выгадна ўкладваць грошы? Сярод тэм - лагістыка і хуткі выхад на вялікія рынкі ЕАЭС і Кітая, высокатэхналагічныя вытворчасці. Месцам сустрэчы стаў індустрыяльны парк "Вялікі камень". Галоўны вынік - 11 новых рэзідэнтаў. Вытворчасці яны плануюць запусціць на працягу года - двух.

Напрыклад, па выпуску каробак перадач. На месцы будучага беларуска-кітайскага прадпрыемства заклалі камень. Абяцаюць першую прадукцыю рынку прапанаваць у пачатку 2021 года. Згодна з бізнес-планам, мінімальна гатовыя выпускаць да 10 тысяч каробак за год. Максімум будзе залежаць ад запытаў пакупнікоў. Гэта сумесны праект нашага МАЗа і карпарацыі з КНР Fast Gear. Дарэчы, побач будуецца і яшчэ адна вытворчасць - па выпуску дызельных рухавікоў. А гэта значыць, у нашых машынах стане больш уласных камплектуючых. 

Як было адзначана на форуме, у найбліжэйшыя гады доля кітайскіх інвестыцый у беларускую эканоміку можа вырасці ўтрая. І грошы пойдуць на стварэнне прадпрыемстваў 5-6-га тэхналагічных укладаў. Усяго зараз у парку 55 рэзідэнтаў. 

Ці хапае прававых механізмаў для працы і прыцягненні капіталу з ўсяго свету? На пляцоўцы форуму з кіраўніком адміністрацыі Парка Аляксандрам Ярашэнкам пагутарыла наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк (відэа).