Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта правёў асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім раёне

8 июля 2020
За кожным заводам, вытворчасцю і прадпрыемствам стаяць у першую чаргу людзі і іх праца. Чуць кожнага і не пакінуць сам-насам з праблемамі - на гэта арыентуе ўсю вертыкаль улады Кіраўнік дзяржавы. 

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта правёў асабісты прыём грамадзян 

Сёлета прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць асабістыя прыёмы грамадзян ва ўсіх раёнах Беларусі.

Гэта было агучана падчас асабістага прыёму кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта ў Шаркаўшчынскім раёне. На сустрэчы мясцовыя прадпрымальнікі папрасілі аказаць садзейнічанне ў адкрыцці новай вытворчасці па выпуску каркасных дамоў. Па бізнес-плане будзе арганізавана 60 рабочых месцаў, экспарт складзе 90%. А вось жыхар вёскі Сталіца звярнуўся па пытанні выкарыстання электраэнергіі для ацяплення свайго дома. Энергетыкі адмаўляюць, спасылаючыся на тое, што сеткі не вытрымаюць нагрузкі. Ігар Сергеенка растлумачыў, што гэтая праблема характэрная для шматлікіх рэгіёнаў Беларусі. Вырашаць трэба комплексна - і гэта прадугледжана распараджэннем "Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва", якое падпісаў Прэзідэнт тыдзень таму.

АПК Віцебскай вобласці: развіццё сыравінных зон


Таксама Ігар Сергеенка сёння азнаёміўся з дзейнасцю Глыбоцкага аграпрамысловага аб'яднання, якое ўзначальвае малочна-кансервавы камбінат. Указам Прэзідэнта паўгода таму ў Віцебскай вобласці створана 7 сельскагаспадарчых холдынгаў. Пад крылом Глыбоцкага камбіната 27 прадпрыемстваў. Яны размешчаныя на тэрыторыі чатырох раёнаў і ўяўляюць сабою поўны ланцужок ад поля да прылаўка. Мэта - загрузка перапрацоўчых прадпрыемстваў праз развіццё ўласных сыравінных зон. Так, магутнасці Глыбоцкага мясакамбіната, які ўваходзіць у аграпрамысловае аб'яднанне, з-за недахопу сыравіны выкарыстоўваюцца ўсяго на 50%. Але апошнія паўгода лічбы растуць. 

Рэканструкцыя старых ферм: эканомна і эфектыўна


У раёне вядуць мадэрнізацыю і двух жывёлагадоўчых аб'ектаў - фермы па адкорме буйной рагатай жывёлы ў вёсцы Галубічы і малочна-таварнага комплексу на паўтары тысячы галоваў - у Квачах. Тут будзе прадстаўлены поўны цыкл вытворчасці малака класа экстра. Гэтым аб'ектам - некалькі дзесяцігоддзяў, аднак правільны падыход дазваляе, не ўкладваючы вялізных сродкаў, атрымаць сучасныя памяшканні для ўтрымання жывёлін.