Генпракурор Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія працуюць на тэрыторыі Расіі

30 января 2018

Генпракурор Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі найбуйнейшых айчынных прадпрыемстваў, якія працуюць на тэрыторыі Расіі.

Сёння ў Маскве генпракурор Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі найбуйнейшых айчынных прадпрыемстваў, што працуюць на тэрыторыі Расіі. Паводле слоў Аляксандра Канюка, адна з прычын дэбіторскай запазычанасці - гэта ценявыя схемы разліку і падстаўныя фірмы. Асабліва гэта тычыцца арганізацый, якія займаюцца экспартам нашых прадуктаў харчавання.

Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі: "Трэба аб'ектыўна гаварыць, што беларуская прадукцыя - гэта добрая прадукцыя. Яе з задавальненнем купляюць. Ужо кантрафакты з'явіліся, падробкі, чаго толькі не з'яўляецца пад нашы брэнды. Але ў той жа час не ўдалося пазбегнуць ашуканскіх схем з боку нашых чыноўнікаў, беларускіх. Ліквідная прадукцыя, як можна наогул гаварыць пра запазычанасць, калі гатовыя прыязджаць і забіраць па перадаплаце. Пытанні ёсць".

Як скараціць дэбіторскую запазычанасць за пастаўкі ў Расію беларускай прадукцыі - абмяркуюць заўтра ў Маскве ўжо на ўзроўні генпракуратур дзвюх краін.