Гендырэктар "Гарызонта" пагутарыў з прадстаўнікамі холдынга "Мідэа Груп"

27 ноября 2017

Аб'ёмы вытворчасці мікрахвалевых печаў плануецца павялічыць у два разы. Пра гэта заявіў гендырэктар "Гарызонта" Юрый Прадко на сустрэчы з прадстаўнікамі холдынга "Мідэа Груп". Сусветна вядомая карпарацыя стварае і прамысловых робатаў, якія самастойна працуюць па ўсім свеце. Такія ёсць і на заводзе "БелДжы". Кітайскія інвестары разглядаюць магчымасць адкрыцця ў Беларусі вытворчасці кандыцыянераў.

Холдынг "Мідэа-Гарызонт" таксама вырабляе пасудамыечныя і пральныя машыны. У планах выйсці на сумесны аб'ём вытворчасці і продажу больш за адзін мільярд долараў.