Geely Atlas аб’язджаюць у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці

18 января 2018

Першы беларускі красовер набыў мясцовы райвыканкам. Пры выбары колеру спыніліся на чорным. Geely будуць выкарыстоўваць у якасці дзяжурнага аўтамабіля. Старое аўто бязвыплатна перадалі аднаму з сельгаспрадпрыемстваў раёна. У райвыканкаме падкрэсліваюць: новы аўтамабіль не толькі прыгожы, але і неверагодна камфортны.

Сяргей Пашкевіч, вадзіцель Шумілінскага райвыканкама: "Тут функцыя вельмі такая ёсць цікавая - бесключавы доступ. Бывае, ключы не дастаць, дзесьці ў кішэні заваліліся. А так падышоў, сеў і паехаў".

Сяргей Белагалоў, кіраўнік спраў Шумілінскага райвыканкама: "Мы яе прыгналі сваім ходам з Мінска. Ужо падчас руху выпрабавалі ўсе функцыі дадзенай машыны. Няма да чаго прычапіцца. І камфортная, і ўнутраны дызайн вельмі прапрацаваны, і ўстойлівая, і трымае дарогу".

Дарэчы, летась 184 новыя красоверы Geely Atlas знайшлі сваіх гаспадароў. На 2018 планы па продажах айчыннага аўто ў беларускіх дылераў куды больш грандыёзныя - больш за 2 з паловай тысячы. А ўжо да канца года на "БелДжы" абяцаюць даць пакупнікам яшчэ адзін красовер. Гэтым разам больш бюджэтны.