Гарантыя якасці. Беларусь павялічвае экспарт мяса

20 ноября 2018

Першая партыя беларускага мяса птушкі паступіла ў магазіны Кітая. Больш за 200 тон паспяхова прайшлі растаможку і ўжо занялі сваё месца на прылаўках. Да канца года асартымент плануюць пашырыць. Пра гэта сёння распавялі на адкрыцці 3-га экспартнага форуму "Беларусь мясная". Ён сабраў дзясяткі прадстаўнікоў галіны з розных краін. Упершыню на форуме абмяркуюць новыя тэхрэгламенты і правілы афармлення электроннай дакументацыі. Беларускія каўбасы, птушку і ялавічыну, у тым ліку і ў замарожаным выглядзе, выбіраюць у 17 краінах свету.

Аляксей Багданаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі:

"На кожным рынку свае перавагі, не толькі смакавыя, але і спосабы падрыхтоўкі, тое ж самае разбіранне. Спецыяльны разрэз, спецыяльнае рассяканне, упакоўка. Таму мы імкнемся пад пэўныя рынкі і краіны экспарту ўкараняць тыя рэгламенты, якія прыдатныя для той краіны. Вядома, традыцыйныя рынкі збыту - гэта краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, СНД. І ў цэлым яшчэ адзін цікавы рынак - гэта в'етнамскі. Мы ўжо паставілі на 3 мільёны долараў ЗША на бягучы перыяд гэтага года (за 9 месяцаў). Аб'ёмы растуць, асартымент таксама шырокі - гэта і субпрадукт, мяса птушкі і свініна".

Форум прадоўжыцца 2 дні. Адзначым, Беларусь сёння цалкам закрывае ўнутраны рынак, вырабляючы ў працэнтных суадносінах 136 % мяса, на экспарт пастаўляем 30. У сярэднім за год на аднаго беларуса ідзе 92 кілаграмы мяса.