Французскі бізнес зацікаўлены ў супрацоўніцтве з прамысловымі прадпрыемствамі Беларусі

15 ноября 2017

Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамента прамысловасці і ўстойлівага развіцця пасольства Францыі ў Расіі Максім Ларыйчук пасля прэс-канферэнцыі з нагоды прыезду прадстаўнікоў французскага бізнесу ў Мінск. На працягу двух дзён удзельнікі дэлегацыі будуць сустракацца з буйнымі беларускімі кампаніямі і прадстаўнікамі міністэрстваў для прэзентацыі сваёй дзейнасці і азнаямлення з патэнцыялам беларускага рынку.

Максім Ларыйчук, кіраўнік дэпартамента прамысловасці і ўстойлівага развіцця пасольства Францыі ў Расіі: "Калі мы вывучалі гэты патэнцыял, мы для сябе выдзелілі такія галіны, як цяжкае машынабудаванне, аўтамабілебудаванне, інфраструктура, чыгуначны транспарт, нафтахімічная галіна і шмат іншых. Уласна, у нашай дэлегацыі сёння прысутнічаюць тыя прадпрыемствы, якія ў гэтых галінах і працуюць".

У дэлегацыі адбылася кансультацыя з міжнароднымі фінансавымі экспертамі. Яны далі станоўчую ацэнку канамічнай сітуацыі ў краіне і адзначылі высокую пазіцыю ў рэйтынгу Doing Business. Сёння мы на 37-м радку.