Французскіх экспарцёраў у Беларусі можа стаць больш

21 июня 2018

Гэта звязана з пачаткам дзейнасці ў нашай краіне Французскага дзяржінвестбанка. Ён зоймецца страхаваннем крэдытаў і ўкладаў французскіх інвестараў. Сёння ў Мінску адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў банкаўскай справы дзвюх краін з бізнесменамі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве.

Маэлія Дзюфур, начальнік аддзела Французскага дзяржаўнага інвестыцыйнага банка: "Французскія экспарцёры прыехалі ў Беларусь, каб асвоіць гэты рынак, наладзіць цесныя сувязі ў галіне страхавання і атрымання крэдытаў. У рамках азнаямленчага візіту мы ўжо сустракаліся з прадстаўнікамі Беларусбанка і Міністэрства фінансаў. Гэта пачатак вялікага і плённага супрацоўніцтва".

Ужо ёсць перспектыўныя праекты ў розных сферах прамысловасці і машынабудавання.