Французская дэлегацыя прыбыла ў Мінск для наладжвання кантактаў з партнёрамі

14 февраля 2019

Нягледзячы на няпростае становішча, Парыж чакае павелічэння турыстычнага патоку з Беларусі. Французская дэлегацыя прыбыла ў Мінск для наладжвання кантактаў з партнёрамі. Прадстаўнікі Пятай рэспублікі пракаменціравалі, як паводзіць сябе турыстам падчас рэгулярных суботніх мітынгаў.

Патрысія Бартэлемі, адказная за маркетынг пры Парыжскім офісе па турызме і кангрэсах: "Існуюць ачапленні. Шмат людзей у суботу пасля абеду. Можна прапанаваць турыстам у гэты час наведваць нейкія месцы па-за Парыжам. Напрыклад, замак Фантэнбло - за гадзіну язды на машыне, Версаль. Там жа заняцца шопінгам. На наша жыццё гэтыя падзеі таксама паўплывалі. Зразумела, мы адаптуемся: мы не пойдзем у магазін у суботу днём, мы адправімся туды ў суботу раніцай або ў нядзелю".

У саставе французскай дэлегацыі - прадстаўнікі турбізнесу, гатэляў, музеяў, індустрыі забаў, шопінгу, парфумерыі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі і турыстычныя аператары і агенцтвы.