Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана пачнецца з працы тэматычных секцый

29 июля 2019

Праз дзве гадзіны ў Мінску стартуе першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Пачнецца мерапрыемства з працы тэматычных секцый. Адна з ключавых тэм абмеркавання - кааперацыя на ўзроўні рэгіёнаў. Дзелавой часткай падзея не абмяжуецца. У Белэкспа будзе працаваць выстава ўзбекскай прадукцыі.