Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны адкрыецца ўжо заўтра ў Жытоміры

2 октября 2019

Такі фармат  даказаў сваю эфектыўнасць. Год  таму ў Гомелі адбылася пілотная сустрэча. Яе папярэднія сумы кантрактаў ацэньвалі ў 100 мільёнаў долараў. У выніку  спрацавалі на 150 мільёнаў.

З улікам поспехаў першага форуму многія прадпрыемствы Беларусі і Украіны  зараз накіраваныя не проста прыгледзецца да прадукцыі, а істотна нарасціць бізнес-кантракты. Па прагнозах,  выніковая лічба можа вырасці  ў 4 разы.

У партфелі дакументаў  таксама мемарандумы аб супрацоўніцтве, пагадненні аб пабрацімстве паміж гарадамі  і важны крэдытны дагавор на падтрымку паставак беларускай прадукцыі на 80  мільёнаў долараў.

Форум рэгіёнаў - гэта добрая магчымасць наблізіцца да галоўнай эканамічнай мэты - тавараабароту ў 8 мільярдаў долараў. Мінулы год закрылі з паказчыкам  5 з паловай мільярдаў. Да канца 2019-га  плануюць нарасціць лічбу яшчэ на паўмільярда.