Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе 29 чэрвеня

28 июня 2021

Асноўныя пытанні  развіцця беларуска-расійскага супрацоўніцтва  бакі абмяркуюць ужо заўтра ў рамках Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.  Яго прымае Масква і Маскоўская вобласць, аднак пандэмія ўсё ж унесла карэктывы, асноўная частка пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі. 

Асноўны ўпор будзе зроблены на эканоміку, але пры гэтым пытанні гуманітарнага, культурнага супрацоўніцтва таксама ўключаны ў прававое поле распрацаваных дакументаў. У дамоўным партфелі сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя машынабудавання, прадукты харчавання, тавары нафтахіміі і іншыя пазіцыі. І гэта дадатковы штуршок да актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязяў.