Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Мінску

29 сентября 2020
Дзелавы парадак дня, як заўсёды, насычаны, але сёлета  асаблівы акцэнт на пытаннях захавання гістарычнай памяці. Усё-такі 2020 - юбілейны год Вялікай Перамогі. Многае ўдзельнікі абмяркоўваюць у фармаце відэаканферэнцый.

З падрабязнасцямі Антон Малюта. Форум рэгіёнаў - ужо сапраўдны брэнд у адносінах Беларусі і Расіі. Вопыт двухбаковых кантактаў паказвае, што менавіта рэгіянальныя ніткі аказваюцца самымі моцнымі. І тут нават анлайн-фармат не перашкода, бо ўсе намечаныя планы і падпісаныя пагадненні будуць мець практычнае  прымяненне.

Насычаны дзелавы парадак дня - тое,  за што цэняць Форум рэгіёнаў. Адна з галоўных пляцовак - Беларуская гандлёва-прамысловая палата. На відэасувязі з калегамі  прадстаўнікі ўлады, бізнесмены і прамыслоўцы. У кожнага свая цікавасць і свой вопыт супрацоўніцтва. Для МТЗ расійскі рынак - гэта амаль палова экспарту. Так, пандэмія ўнесла карэктывы, але адкладзены попыт расставіць усё па сваіх месцах. І цесныя кааперацыйныя сувязі  толькі ў дапамогу.


Усе намечаныя планы і падпісаныя пагадненні будуць мець практычнае прымяненне 


Свае планы і ў яшчэ аднаго прамысловага гіганта. БелАЗ нядаўна адкрыў на Кузбасе цэнтр тэхнічнага абслугоўвання. Наперадзе  стварэнне ў горадзе на Няве навукова-адукацыйнага кластара горнабудаўнічага машынабудавання.  І гэта толькі некалькі пунктаў судакранання дзвюх  эканомік у рамках адной вялікай - саюзнай.


Беларусь і Расія каштоўныя адна для адной не толькі ў дзелавой плоскасці. Усё больш глабальна


За добрымі адносінамі  агульная гісторыя. І гэты падмурак ужо сапраўды павінен быць недатыкальным. Урокі мінулага варта ўлічваць у пераадоленні выклікаў сучаснасці. Якраз пра гэта будуць гаварыць удзельнікі ключавой падзеі ў саюзным жыцці сёння.