Форум "Адзін пояс і адзін шлях" аб'яднаў дзеячаў навукі Беларусі і Кітая

27 мая 2019
Інавацыі як галоўны рухавік прагрэсіўнай эканомікі.  Новыя інфраструктурныя праекты, прыярытэтныя кірункі развіцця і міжнароднае супрацоўніцтва - гэтыя пытанні сёння абмяркоўвалі дзеячы навукі Беларусі і Кітая падчас канферэнцыі "Адзін пояс і адзін шлях". Сёння ініцыятыва аб'ядноўвае амаль 130 краін, і Беларусь выступае найбуйнейшым транспартна-лагістычным хабам праекта.

Сунь Чжуанчжы, дырэктар Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Акадэміі грамадскіх навук Кітая: "Індустрыяльны парк - гэта ўзорны праект ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях". За 3,5 года парк атрымаў вельмі хуткія тэмпы развіцця. Беларусь мае вельмі выгоднае транспартнае размяшчэнне і вельмі багатыя транспартныя зносіны. Гэта дазваляе прыцягнуць вялікую колькасць інвестараў. Рэалізацыя праекта дазволіць паляпшаць двухбаковы ўзровень эканомікі. Парк мае вельмі вялікую перспектыву".

Падчас форуму ўдзельнікі абмеркавалі стварэнне новых вытворчасцяў, пашырэнне экспартнай карты, павелічэнне транспартна-лагістычных магчымасцяў нашай краіны. Летась аб'ём кантэйнерных перавозак з Кітая ў Еўропу праз нашу краіну транзітам вырас у параўнанні з 2017 годам амаль на траціну.