Форум Банк-IТ сёлета сабраў больш за тысячу дзвесце ўдзельнікаў

19 ноября 2014

Цэнтрабанкі постсавецкіх краін зацікаўленыя ва ўкараненні аплатнай сістэмы АРІП. А сама адзіная разліковая і інфармацыйная прастора, створаная ў Беларусі, - добры экспартны прадукт. Пра гэта заявіў намстаршыні праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў на міжнародным форуме па банкаўскіх тэхналогіях у Мінску. Унікальнае інавацыйнае рашэнне будзе развівацца. Ужо ў наступным годзе сістэма АРІП стане акцыянерным таварыствам.


Форум Банк-IТ сёлета сабраў больш за тысячу дзвесце ўдзельнікаў. Плануецца абмеркаваць стратэгічныя пытанні развіцця IT-рынку Беларусі, а таксама выкарыстанне новых тэхналогій у банкаўскай дзейнасці.