Формулу поспеху для прамысловых прадпрыемстваў абмеркавалі на "Магілёўліфтмашы"

4 ноября 2020

Эфектыўны менеджмент і правільнае ўкладанне сродкаў. Формулу поспеху для прамысловых прадпрыемстваў абмеркавалі сёння на "Магілёўліфтмашы". Прадпрыемства добра вядомае яшчэ з савецкіх часоў і сёння працуе з добрым прыбыткам. Больш за палову кабін з гэтых канвеераў адпраўляюцца на экспарт. Беларускі ліфт цэняць за якасць і надзейнасць, да таго ж, ён канкурэнтны па цане. Па гэтым годзе плануюць сабраць 14 тысяч 600 кабін. Столькі тут выпускалі на піку працы ў 90-я. Тут ужо выбудоўваюць бізнес-стратэгію на 2 гады наперад. Пра тое, што ўжо зроблена і яшчэ трэба зрабіць, сёння распавялі прэм'еру. Паказалі ўвесь тэхналагічны працэс, навінкі вытворчасці і гатовую прадукцыю.

Абнаўляюцца ліфты і на ўнутраным рынку. За тры гады - больш як 10 тысяч новых пад'ёмнікаў. Яшчэ каля тысячы запланавана на наступны год. Зараз вярстаецца і пяцігадовая праграма.