Фонд Паўднёва-Усходняй Еўропы гатовы даць пазыку аднаму з беларускіх банкаў

20 ноября 2019
Фонд Паўднёва-Усходняй Еўропы гатовы даць пазыку памерам 15 млн еўра аднаму з беларускіх банкаў. Гэта стала вядома сёння на прэзентацыі праекта па падтрымцы нацыянальных валют. Мэта кампаніі - пашырыць практыку фінансавання айчыннага бізнесу. Плануецца, што сродкі дапамогуць развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў нашай краіне. 

У пасяджэнні прынялі ўдзел кампаніі інвестыцыйнага сектара, эксперты, прадстаўнікі ААН. Сёння капіталізацыя Фонду Паўднёва-Усходняй Еўропы перавышае 1 млрд еўра. Гэты фінансавы інстытут  працуе з  шаснаццаццю  краінамі свету.